Ці існуе ў Беларусі літаратурная крытыка?

Выпадкова знайшла цікавае для сябе інтэрв'ю з крытыкам Сяргеем Грышкевічам. Даўно нешта нічога не чытала з яго артыкулаў. І ў гэтым матэрыяле ёсць што абмеркаваць.

Ці ёсць на Брэстчыне літаратурная крытыка і якая яна? Навошта яна патрэбная? Чаму літаратурнай крытыкі пазбягаюць у Беларусі і дзе яе можна знайсці? Адказы на такія пытанні паспрабаваў даць малады літаратурны крытык Сяргей Грышкевіч:

Сяргей Грышкевіч: Беларуская літаратурная крытыка ніколі не вылучалася асаблівай дзёрзкасцю і яршыстасцю, калі не лічыць сталінскіх часоў, калі выконвала магутную ідэалагічную функцыю. У савецкія часы мастацкія творы дазвалялася моцна крытыкаваць таксама больш з пазіцыі палітычнай кан’юнктуры, чым з эстэтычнага боку. У нас, дзякуючы паталагічна талерантнаму менталітэту, сфармавалася добрая літаратуразнаўчая, а не крытычная школа. Розніца паміж імі відавочная: літаратуразнаўства, як след, не крыўдзіць слабых пісьменнікаў, а проста абыходзіць іх увагай. Навукоўцы не займаюцца навуковым аналізам бездапаможных у мастацкім плане твораў, а пішуць манаграфіі пра класікаў і прызнаных мэтраў, чыя творчасць прайшла выпрабаванне часам. А літаратурны баласт, так бы мовіць, пакідаюць крытыкам. У нашым грамадстве, з улікам палітычных і ментальных асаблівасцяў, можа існаваць толькі адзін тып крытыкі – камплементарны. Ён шырока прадстаўлены на старонках дзяржаўных літаратурна-мастацкіх выданняў. Камплементарны жанр вельмі зручны: з аднаго боку ён не крыўдзіць аўтараў кніг, а з другога боку аўтар рэцэнзіі можа не сумнявацца, што яго зарэжуць. Бяскрыўдныя рэцэнзіі, як вядома, шуму не робяць. У выніку ўсе задаволеныя. Спрацоўвае прынцып “Абы ціха было”. Так і жывем, нібы ў балоце – без развіцця і нейкіх перспектыў.

РР: Навошта патрэбная літаратурная крытыка? Што яна можа даць?

Сяргей Грышкевіч: Літаратурная крытыка задае ўзровень належнай якасці для мастацкіх твораў. Апускаць яго да чытацкага ўзроўню ні ў якім разе нельга. Інакш пачынаецца некантралюемае сачыніцельства з боку асабліва апантаных творцаў, якія бачаць: “Вунь знаёмы накрэмзаў нейкую лухту пра Радзіму, яго нават надрукавалі, а чым я горшы?”. А следам ідуць горы нізкапробных кніг. Вось паслухайце, хіба гэта паэзія?

“У дуплатым дрэве толькі гніль і пыл
Нам сягоння трэба шмат духоўных сіл”

Аўтар – Уладзімір Сітуха, які нядаўна атрымаў з рук старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за свае творчыя набыткі дыплом і нават грашовую прэмію. Калі няма належнага крытычнага адпору бяздарным аўтарам, то літаратура ператвараецца ў фарс. Літаратурны крытык – гэта своеасаблівы санітар, як воўк у лесе.

РР: На вашую думку, як наша дзяржава ставіцца да літаратурнай крытыкі? Ці ёсць у нас выданні, дзе друкуецца крытыка?

Сяргей Грышкевіч: У сваіх выступленнях старшыня “Саюза пісьменнікаў” Беларусі Мікалай Чаргінец, пастаянна падкрэслівае важнасць літаратурнай крытыкі ў аздараўленні літаратурнага працэса, прызнаючы, што нам катастрафічна не хапае грунтоўных рэцэнзій пра бягучую літаратурную абстаноўку. У той жа час Мікалай Іванавіч дэлекатна заўважае, што крытыка павінна быць усё ж канструктыўнай. А па-мойму, крытыка павінна быць найперш шчырай, але пры гэтым не хамскай. Яшчэ некалькі гадоў таму на старонках той жа “Літаратуры і мастацтва” можна было пачытаць даволі рэзкія водгукі на мастацкія творы, то сёння ад камплементарных смаркачоў шчодра размазаных па старонках абсалютна нечытэльнага тыднёвіка хочацца гучна вылаяцца, цалкам расчараваўшыся ў адэкватнасці сённяшніх аўтараў і жыцця наогул. Крытыкаваць дазваляецца толькі дробных правінцыйных аўтараў для антуражу, так бы мовіць. А ў мастацкіх вартасцях твораў такіх пісьменнікаў як напрыклад Уладзімір Гніламёдаў, Зінаіда Дудзюк, Валеры Гапееў, сумнявацца пільныя рэдактары не дазваляюць, бо як іх крытыкаваць, калі ты іх сам надрукаваў у сваім выданні.

Знайсці якасную крытыку сёння ў беларускай літаратуры вельмі праблематычна. Усе здольныя крытыкі рана ці позна перастаюць займацца гэтым бессэнсоўным у нашых рэаліях заняткам, або пераходзяць у разрад літаратуразнаўцаў. Сярод іх Ганна Кісліцына, Лада Алейнік, Ціхан Чарнякевіч, Жанна Капуста, - дадаў Сяргей Грышкевіч.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

07.06.2012

ГАРЫЗОНТ ЧАКАННЯ

      Такім тэрмінам – гарызонт чакання – ў свой час некаторыя заходнееўрапейскія  літаратуразнаўцы і крытыкі вызначалі комплекс эстэтычных, сацыяльна-палітычных, псіхалагічных ды іншых уяўленняў, што фармуюць дачыненні аўтара і яго твора да грамадства, найперш да чытача, а таксама стаўленне чытача да твора, якое рэалізуецца адпаведна ў выглядзе яго асабістага эстэтычнага ды жыццёва-практычнага досведу.
      Эстэтычная каштоўнасць твора грунтуецца на той рознасці, што існуе паміж гарызонтам чакання твора і гарызонтам чакання чытача. І менавіта гэтая рознасць даволі часта становіцца пунктам сутыкнення, а часам выклікае  няўзгодлівасць дзвюх эстэтычных канцэпцыяў, дзвюх суб’ектыўнасцяў, бо гарызонт чакання – з’ява глыбока асабістая, а значыць – суб’ектыўная.
      Усякі крытычны водгук на літаратурны твор ёсць ні чым іншым, як выяўленнем гарызонту чакання крытыка. Кожны крытык мае сваю шкалу эстэтычных каштоўнасцяў, згодна з якой аналізуе той ці іншы мастацкі твор. І вельмі дзіўна бывае пачуць часам абвінавачанні крытыкаў у суб’ектыўнасці, бо без яе ўвогуле не можа існаваць ні крытычнага, ні якога іншага меркавання. Іншая рэч, калі гэтая суб’ектыўнасць не мае пад сабой прафесійнага грунту, г. зн. калі крытык хоць у мінімальнай ступені не валодае тэорыяй літаратуры, не ведае гісторыі літаратуры, не мае шырокага літаратурнага кругагляду і не арыентуецца ў сучасным літаратурным працэсе. У такім разе ўпікаць трэба не ў суб’ектыўнасці, а ў непрафесійнасці.
      Аднак існуе яшчэ адна форма крытыкі, умоўна назаву яе аматарскай, якая была б проста чытацкім меркаваннем, калі б не сыходзіла ад літаратараў. Крытыкі-аматары фармальна пазбаўленыя адказнасці крытыкаў-прафесіяналаў, але іх прыналежнасць да літаратурных колаў усё ж змушае да падпарадкавання пэўным літаратурна-эстэтычным канонам. Непадпарадкаванне ставіць пад сумнеў вартасць іх уласнай мастацкай творчасці, дэзарыентуе чытача, кідае цень на дасягненні як папярэднікаў, так і сучаснікаў, а значыць – на нацыянальную літаратуру агулам.
      Прыкладам таму – нядаўнія выпады сучасных літаратараў у бок класікаў, калі паэтка Марыйка Мартысевіч назвала Максіма Багдановіча “няздарам-сухотнікам”, а празаік Альгерд Бахарэвіч абвесціў Янку Купалу глухім да паэзіі “Каян Лупакам”. Зразумела, што калі Мартысевіч даводзіць, нібыта адзіная заслуга Багдановіча – сухоты, маўляў, беларускія школьнікі хоць ведаюць значэнне гэтага слова, і шкада, што не хварэў ён яшчэ і на пранцы, або калі Бахарэвіч ганьбіць Купалу, то дэманструюць яны найперш уласную абмежаванасць. Вось дык гарызонт чакання літаратараў – на ўзроўні той самай моські з байкі Крылова, што брахала на слана!
      Але ж гэта носьбіты нацыянальнай культуры ці, прынамсі, пазіцыянуюць сябе такімі. Дык чаму не адчуваюць той эстэтычнай мяжы, якую нават жартам нельга пераходзіць, той маральнай адказнасці пісьменніка перад чытачом, якую ніколі ніхто не адмяняў? Тая самая “абавязковая” суб’ектыўнасць? Няхай сабе. Не падабаюцца Багдановіч з Купалам, і перакананні ў бяздарнасці класікаў цвёрдыя ёсць – іх права ды справа. Але навошта ў такім разе трэсці бруднаю бялізнаю перад усім светам? Свабода слова? Не, хутчэй звычайная непрыстойнасць.
      Праўда, бачыцца мне ў гэтых выступах крытыкаў-аматараў яшчэ нешта, большае і страшнейшае за банальную непрыстойнасць – праява часу. Баюся, што гарызонт чакання сучасных беларусаў паступова звужаецца да разбуральнага аматарства, нягледзячы на высілкі нацыянальнай культурнай эліты захаваць тое, без чаго нельга людзьмі звацца.
Слодыч
  • pawal

Шэсць жывых кліпаў Vinsent’а на VINSENT.ORG


Для ўсіх прыхільнікаў сваёй творчасці Vinsent прэзентуе на афіцыйным сайце VINSENT.ORG адразу шэсць live-кліпаў на новыя і ўжо добра вядомыя песні. Гэтыя запісы паўсталі з вялікага жывога канцэрта, які адбыўся вясною 2011 года ўжо ў легендарным і не існуючым на сённяшні момант  клубе “Рэактар”, дзе рэпер упершыню ў Беларусі прэзентаваў свой жывы праект.
 
Сярод песень, на якія былі створаны live-кліпы, ёсць новыя і яшчэ не выдадзеныя, якія ўпершыню прагучалі на канцэрце ў “Рэактары” –  гэта лірычная кампазіцыя “Вусны” і кавер на песню гурта “Rage Against The Machine” “Нас не скарыць”, а таксама добра вядомыя песні “Веру”, “Бог. Радзіма. Воля”, “Слава героям”, “Лютаўскія дажджы”, якія загучалі ў новай апрацоўцы.
 
“Уся мая творчасць пачыналася з рэпу, з класічнага для гэтага стылю выканання пад бітовыя мелодыі, але мне хочацца ўдасканальвацца і рабіць мой музычны прадукт больш цікавым як для слухача, так і для гледача. На сённяшні дзень я бачу будучыню ў працы з жывымі музыкамі, а не з бітмейкерамі. Наш новы фармат дае мне і наведвальнікам нашых канцэртаў значна больш пазітыўных уражанняў ды эмоцый, дазваляе імправізаваць на канцэртах і знаходзіць новыя магчымасці”, - кажа Vinsent.
 
Таму, каб адчуць усю моц live hip-hop’у, Vinsent вырашыў перад пачаткам запісу новага альбому прэзентаваць наглядны прыклад таго, як можа гучаць і выглядаць сучасная беларуская альтэрнатыўная культура.
 
На афіцыйным сайце артыста VINSENT.ORG і канале www.youtube.com/vinsentmusic, дзе адбываецца прэзентацыя кліпаў, кожны ахвотны на паўгадзіны можа перанесціся ў яскравую атмасферу клуба “Рэактар” і аднаго з апошніх канцэртаў, які адбыўся на сцэне гэтага ўсім добра вядомага прыхільнікам музыкі месца, якое дзякуючы і гэтаму канцэрту таксама назаўжды застанецца ў нашых найлепшых успамінах.
 
Каб адчуць нажыва ўсю энергетыку Vinsent’а разам з жывым бэндам, ужо 6 кастрычніка адбудзецца вялікі сольны канцэрт у сталічным клубе “Гудвін”, які зноў пачаў сваю працу на старым і добра знаёмым месцы: пр. Незалежнасці, 19. Інфалінія: 8-029-782-88-81.
 
WWW.VINSENT.ORG
 
Па ўсіх пытаннях звяртацца:
+375 29 782-88-81
skype: belavus.pavel
e-mail: pavel.belavus@gmail.com
http://vk.com/vinsentband
http://vinsent.org/
свабода

бліцкрыт па "Пакутным веку"

Дарагія крытыкі!
Аб'ектам бліжэйшага абмеркаваньня "Дзеяслова" будзе трылогія Васіля Якавенкі "Пакутны век".
Да гвалту патрэбны незаангажаваны(-я) водгук(-і). Мо, хтосьці чытаў гэты "эпахальны" (так у анатацыі) твор? Ці ведае таго, хто чытаў?.. Часу процьма - да сакавіка.
Спампаваць кнігу можна тут: http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=12660, але для мажлівага эксьперту, думаю, асобнік з'арганізуем.
Таму, хто ўзяўся б, буду дужа ўдзячны.

  • taliter

Калядны падарунак ад "Свабоды"

(no subject)

Аднойчы я выйшаў на вуліцу, каб прайсьціся па горадзе. Было бачна, што людзі кудысьці спяшаліся - усе ведалі нешта таямнічае і старана хавалі ад застатніх; кожны ўпотай хацеў быць першым. Хтосьці йшоў пешкі, хтосьці ехаў грамадзкім транспартам, хтосьці зьнікаў у мэтрапалітэне. Але былі і такія, хто нікуды не рушыў і заставаўся на мейсцы.
Як звычайна, я скарыстаўся падземкай. Зайшоў у вагон, знайшоў сабе мейсца і кінуў свой позірк у вакно - вырашыў паразважаць над ягоным сэнсам. І хутка цягнік таргануўся ды паехаў праз цемру. Насьярожыўся, бо не пачуў звыклых аб'яваў дыктара. Але ж быў гатовы да нейкіх пераменаў, таму супакоіўся - тым больш, і без таго ўсё тут добра ведаў.
Выйшаў на зямлю, калі сонца ўзьнялося вышэй. Твары людзей сталі бачныя больш выразна. На йх адлюстроўвалася нейкая ўласная задуменасьць, нават нейкая чужасьць да йншых і інфантыльнасьць да навакольля. Такія траплялі мне насустрач. Але былі і такія, хто мінаў мяне, таму я бачыў толькі іхнія спіны. Не сказаць, каб усе кудысьці беглі, але ж падавалася, што дакладна ведаюць, куды накіроўваюцца. Хутка і я сам не мог усьвядоміць, куды ж насамрэч выправіўся. Так я шпацыраваў па горадзе да позьняга вечара.
У адцягнутых развагах вяртаўся дахаты. Выпадкова сустрэў добрага суседа, але ні ён, ні я адзін з адным не павіталіся. Проста і лёгка разыйшліся. І тады ў адзін момант я зразумеў, што за цэлы дзень нідзе не пачуў ніводнай гутаркі:
- І гэта ў людных мейсцах? Як! - зьдзівіўся я. Успомніў, што калі ў мэтро плаціў за дынар, то проста працягнуў грошы, і мне маўкліва далі яго. - Адзін дынар??? - Узгадаў, што купляў некалькі дынараў... - Як касірша зразумела, колькі мне трэба? Цуд. І рэшту дала правільна.
У трывозе ад незвычайнага дня ўключыў тэлевізар, каб паглядзець навіны і ўзнаць сакрэт. Але і там паказвалі халодны і маўклівы твар вядучай. Павольна пераключыўся на йншы канал. А там проста карцінка, натуральна пейзаж - поле, а на даляглядзе лес. І на працягу хвіланаў ніякіх зьменаў.
- Ай, ды я і сам маўчу! - падумаўшы так, павярнуўся набок, падцягнуў пад галаву пухавіну і хутка паснуў.

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі, Хадановіч Андрэй на Камунікат.org


Землякі, альбо беларускія лімэрыкі

Лімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову "лімэрыкі" не вытрымліваюць крытыкі. Першапачаткова лімэрыкі існавалі ў фальклёры, а пасьля трывала атабарыліся ў ангельскамоўным (і ня толькі) красным пісьменстве. Вялікі дзякуй Эдварду Ліру, які ў сярэдзіне XIX ст. напісаў "Кнігу бязглузьдзіц" — шэдэўр ангельскай паэзіі абсурду. Кніга складалася менавіта зь лімэрыкаў і адразу выклікала шмат перайманьняў. Гэты літаратурны гатунак дажыў і да нашага часу. Ён традыцыйна ўспрымаецца як жанр дзіцячай літаратуры. (Але ня толькі: яскравы довад — шматлікія пахабныя лімэрыкі!) Адметная рыса гэтых вершаў — спалучэньне неўтаймоўнай фантазіі й пэдантычнага захаваньня цьвёрдых фармальных канонаў (Перадмова, А. Х., фрагмэнт) Болей...


свабода3

УВАХОД ПА ЗАЛІКОЎКАХ!!! 13 лістапада!!!

Дзякуючы паэту Анатолю Івашчанку ладзім ад выдавецтва "Галіяфы" творчую сустрэчу ў 8-м корпусе БНТУ. Спадзяюся, што сумна не будзе!

Анатоль Івашчанка: "У прынцыпе, вечарынка закрытая (то бок для студэнтаў названае ўстановы), але, калі камусьці цікава, думаю, вольныя месцы будуць.
Вось жа (пятніца, 13-е, усё цалкам у духу выступоўцаў)), у 8-м корпусе БНТУ (адрас, на жаль, ня ведаю, гэта будынак Аўтатрактарнага ф-ту - адзін прыпынак на трамваі ад пл. Я.Коласа ў бок Зял. лугу) адбудзецца сустрэча з:
Зьмітром Вішнёвым, Сержам Мінскевічам, Віктарам Ывановым
Пачатак аб 11-й 40. Аўдыторыя 2П.
(уваход па залікоўках:)))

удакладнена:
да гэтай пачэснай кампаніі ласкава пагадзілася далучыцца Аксана Спрынчан!"

Адным словам: ПРЫХОДЗЬЦЕ!

Заходзіла сонца

Ужо вечарэла, і хутка мусілі разыходзіцца па хатах. Але гэты летні дзень быў такім салодкім, і так не хацелася, каб ён скончыўся. Я калыхаў на арэлях прыгожую дзеўчыну: ейная ўсьмешка аддавала такой цеплынёй і сьветласьцю, што за адзін яе позірк аддаў бы ўсё. Так, слушна - патрапіў да яе ў палон. Яна разумела гэта і таму бавілася. Праўда, і сама ўпотай кідала на мяне сарамлівыя позіркі. Насамрэч і яна ў глыбіні душы...
Я ўжо толькі зьлёгку пахістваў яе. Дзьмуў лёгкі вецер і калматаў яе даўгія русыя валасы, на якія было так прыемна глядзець. Пачынала зьмяркацца. Мы маўчалі, а за даляглядам заходзіла сонца.
Зачараваная велічным краявідам, яна не заўважыла, як я нявольна паглядзеў у бок. Мне падалося, што нехта за намі сочыць, нехта пільнуе нас. Затоенае пачуцьцё трывогі на падвяло. На ўскрайку леса зьявіўся ён, у цёмных акулярах і ў суправаджэньні цэлай сьвіты. Ён глядзеў на нас і шырока ўсьміхаўся, але гэта ўсьмешка была няшчырай, несапраўднай. Таму нібыццам не заўважыў яе, і нішто не вымушала ўдзячна ўсьміхнуцца ў адказ. Гэта збянтэжыла злыдня, які парушыў нашу вечнасьць. Зь ягонага твару хутка зьнікла маска дабрыні, нэрвова закружыліся ў злым вальсе вусы. Болей дзелавіта і пагрозьліва селі на нос акуляры, зьнік бляс блікаў на паліраваным шкле. Іхняя вопратка і самі яны - усё раптам стала такім чорным як дальні лес, нябачным. Яны ўсе зьніклі.
Мяне спужала такое нечаканае дзіва. Можа, гэта быў вядзьмак, пра якога мне распавядала бабуля. Памятаў, што так проста на вочы людзям яны не зьяўляюцца, то трэба чакаць нейкай падзеі, перамены ў жыцьці. Таму занепакоіўся за сваю каханку. Але не хацелася хваляваць яе, таму маўчаў. Праўда, яна адчула нешта і павярнулася, каб лепей разгледзець мяне. Яна заўважыла ўва мне перамену, убачыла маю насьцярожаную задумлівасьць. Я абняў яе, каб супакоіць. Яна прытулілася да мяне і сьціхла, потым паснула на плячы.
Старажылы кажуць, што калісьці ў вялікім княстве аднойчы сканаў злы князь. Ужо колькісь год дагэтуль па ўсіх ваяводствах хадзілі чуткі, што правадар выглядае нездаровым і яму засталося мала. Людзі дазналіся, што ў апошні дзень перад сьмерцю ён папрасіў у чарадзея паказаць яму, што ён не паспеў узяць ад жыцьця - каханьне, любоў і свабоду.
Падобнае відзеньне маладым ужо было, і апасьля вялікае княства сталася вольным. А дзе цяпер той самы дурны князь? А хто яго ведае! Можа, чараўнік абярнуў яго шэрым воўкам, і той бегае вечна галодным па лясах і балотах ды крадзе ў недальнабачлівых людзей малых дзетак, калі заблукае ў вёску.
Пяшчотна ўзяў дзеўчыну на рукі і панёс дахаты. Я ішоў і ўсё працягваў разважаць над відзеньнем. Вечар ціхім ветрам спяваў калыханку і люляў прыроду. Хутка і я сніў сон, як заходзіла сонца.